Артыкул 3
Першапачатковымі Членамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з'яўляюцца дзяржавы, якія, прыняўшы ўдзел у Канферэнцыі ў Сан-Францыска па стварэнню Міжнароднай Арганізацыі або раней падпісаўшы Дэкларацыю Аб'яднаных Нацый ад 1-га студзеня 1942 года, падпісалі і ратыфікавалі гэты Статут у адпаведнасці з артыкулам 110.
Артыкул 4
1. Прыём у Члены Арганізацыі адкрыты для ўсіх іншых міралюбівых дзяржаў, якія прымуць на сябе абавязацельствы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, і якія, па меркаванню Арганізацыі, могуць і жадаюць гэтыя абавязацельствы выконваць.
2. Прыём любой такой дзяржавы ў Члены Арганізацыі праводзіцца пастановай Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.
Артыкул 5
Калі супроць якога-небудзь Члена Арганізацыі былі ўжыты Саветам Бяспекі дзеянні прэвентыўнага або прымусовага характару, Генеральная Асамблея мае права, па рэкамендацыі Савета Бяспекі, прыпыняць ажыццяўленне правоў і прывілей, якія належаць яму, як Члену Арганізацыі. Ажыццяўленне гэтых правоў і прывілей можа быць адноўлена Саветам Бяспекі.
Артыкул 6
Член Арганізацыі, які сістэматычна парушае прынцыпы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, можа быць выключаны з Арганізацыі Генеральнай Асамблеяй па рэкамендацыі Савета Бяспекі.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"