ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 

Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)

МЭТЫ I ПРЫНЦЫПЫ

Артыкул 1
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый мае на Мэце:
1. Падтрымліваць міжнародны мір і бяспеку і з гэтай мэтай прымаць эфектыўныя калектыўныя меры для прадухілення і ўстранення пагрозы міру і падаўлення актаў агрэсіі або іншых парушэнняў міру, і мірнымі сродкамі, у згодзе з прынцыпамі справядлівасці і міжнароднага права, уладжваць або вырашаць міжнародныя спрэчкі або сітуацыі, якія могуць прывесці да парушэння міру;

2. Развіваць дружалюбныя адносіны паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, а таксама прымаць іншыя адпаведныя меры для ўмацавання ўсеагульнага міру;

3. Ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару і ў падтрыманні і развіцці павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсiх, без адрознення расы, полу, мовы i элiгii.

4. Быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненнi гэтых агульных мэтаў.

Артыкул 2
Для дасягнення мэт, указаных у артыкуле 1, Арганізацыя і яе Члены дзейнічаюць у адпаведнасці з наступнымі Прынцыпамі:

1. Арганізацыя заснавана на прынцыпе суверэннай роўнасці ўсіх яе Членаў;

2. Усе Члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый добрасумленна выконваюць прынятыя на сябе па гэтаму Статуту абавязацельствы, каб забяспечыць ім усім у сукупнасці правы і перавагі, якія вынікаюць з прыналежнасці да складу Членаў Арганізацыі;

3. Усе Члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый вырашаюць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі такім чынам, каб не ставіць пад пагрозу міжнародны мір і бяспеку і справядлівасць;

4. Усе Члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый устрымліваюцца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення як супроць тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы, так і якім-небудзь іншым чынам, несумяшчальным з Мэтамі Аб'яднаных Нацый;

5. Усе Члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аказваюць ёй усямерную дапамогу ва ўсіх дзеяннях, якія ажыццяўляюцца ёю ў адпаведнасці з гэтым Статутам, і ўстрымліваюцца ад аказання дапамогі любой дзяржаве, супроць якой Арганізацыя Аб'яднаных Нацый ужывае дзеянні прэвентыўнага або прымусовага характару;

6. Арганізацыя забяспечвае, каб дзяржавы, якія не з'яўляюцца яе Членамі, дзейнічалі ў адпаведнасці з гэтымі Прынцыпамі, паколькі гэта можа стаць неабходным для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі;

7. Гэты Статут ні ў якай меры не дае Арганізацыі Аб'яднаных Нацый права на ўмяшанне ў справы, якія па сутнасці ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю любой дзяржавы, і не патрабуе ад Членаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ставіць такія справы на вырашэнне ў парадку гэтага Статута; аднак, гэты прынцып не закранае прымянення прымусовых мер на падставе Раздзела VII.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"