Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)
РАТЫФІКАЦЫЯ I ПАДПІСАННЕ
Артыкул 110
1. Гэты Статут падлягае ратыфікацыі дзяржавамі, якія яго падпісалі, у адпаведнасці з іх канстытуцыйнай працэдурай.
2. Ратыфікацыйныя граматы павінны здавацца на захоўванне Ураду Злучаных Штатаў Амерыкі, які будзе паведамляць аб здачы на захоўванне кожнай граматы ўсе дзяржавы, што падпісалі Статут, гэтак жа, як і Генеральнага Сакратара Арганізацыі, калі ён будзе прызначаны.
3. Гэты Статут увойдзе ў сілу пасля здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат Кітайскай Рэспублікай, Францыяй, Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Злучаным Каралеўствам Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Злучанымі Штатамі Амерыкі, і большасцю іншых дзяржаў, якія падпісалі Статут. Пасля гэтага Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі будзе складзен пратакол аб здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат, копіі з якога будуць разасланы ўсім дзяржавам, што падпісалі Статут.
4. Дзяржавы, якія падпісалі гэты Статут і ратыфікуюць яго пасля таго, як ён увойдзе ў сілу, стануць Першапачатковымі Членамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з дня здачы імі на захоўванне сваіх адпаведных ратыфікацыйных грамат.
Артыкул 111
Гэты Статут, кітайскі, французскі, рускі, англійскі і іспанскі тэксты якога з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі, будзе захоўвацца ў архіве Урада Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэты ўрад пасылае копіі Статута, належным чынам завераныя, Урадам усіх іншых дзяржаў, якія яго падпісалі.
У ЗАСВЕДЧАННЕ ЧАГО прадстаўнікі Урадаў Аб'яднаных Нацый падпісалі гэты Статут.
СКЛАДЗЕНА ў горадзе Сан-Францыска, чэрвеня дваццаць шостага дня, тысяча дзевяцьсот сорак пятага года.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"