Артыкул 108
Папраўкі да гэтага Статута ўваходзяць у сілу для ўсіх Членаў Арганізацыі, пасля таго як яны прыняты дзвюма трэцямі галасоў членаў Генеральнай Асамблеі і ратыфікаваны, у адпаведнасці з іх канстытуцыйнай працэдурай, дзвюма трэцямі Членаў Арганізацыі, уключаючы ўсіх пастаянных членаў Савета Бяспекі.
Артыкул 109
1. З мэтай перагляду гэтага Статута можа быць склікана Генеральная Канферэнцыя Членаў Арганізацыі ў тэрмін і ў месцы, якія павінны быць вызначаны дзвюма трэцямі галасоў членаў Генеральнай Асамблеі, і галасамі любых дзевяці членаў Савета Бяспекі Кожны Член Арганізацыі будзе мець на Канферэнцыі адзін голас.
2. Любое змяненне гэтага Статута, рэкамендаванае дзвюма трэцямі галасоў удзельнікаў Канферэнцыі, увойдзе ў сілу пасля ратыфікацыі, у адпаведнасці з іх канстытуцыннай працэдурай, дзвюма трэцямі Членаў Арганізацыі, уключаючы ўсіх пастаянных членаў Савета Бяспекі.
3. Калі такая Канферэнцыя не адбудзецца да дзесятай штогодняй сесіі Генеральнай Асамблеі, лічачы з дня ўступлення гэтага Статута ў сілу, прапанова склікаць такую Канферэнцыю ўключаецца ў парадак дня данай сесіі Генеральнай Асамблеі, і Канферэнцыя склікаецца, калі гэта будзе вырашана простай болышасцю галасоў членаў Генеральнай Асамблеі і галасамі любых сямі членаў Савета Бяспекі.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"