РОЗНЫЯ ПАСТАНОВЫ
Артыкул 102
1. Усякі дагавор і ўсякае міжнароднае пагадненне, заключанае любым Членам Арганізацыі пасля ўступлення ў сілу гэтага Статута, павінны быць, пры першай магчымасці, зарэгістраваны ў Сакратарыяце і ім апублікаваны.
2. Ні адна са старон у любым такім дагаворы або міжнародным пагадненні, не зарэгістраваных у адпаведнасці з пунктам 1 гэтага артыкула, не можа спасылацца на такі дагавор або пагадненне ні ў адным з органаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Артыкул 103
У тым выпадку, калі абавязацельствы Членаў Арганізацыі па гэтаму Статуту акажуцца ў супярэчнасці з іх абавязацельствамі па якому-небудзь іншаму міжнароднаму пагадненню, пераважную сілу маюць абавязацельствы па гэтаму Статуту.
Артыкул 104
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый карыстаецца на тэрыторыі кожнага са сваіх Членаў такой праваздольнасцю, якая можа стаць неабходнай для выканання яе функцый і дасягнення яе мэт.
Артыкул 105
1. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый карыстаецца на тэрыторыі кожнага са сваіх Членаў такімі прывілеямі і імунітэтамі, якія неабходны для дасягнення яе мэт.
2. Прадстаўнікі Членаў Арганізацыі і яе службовыя асобы таксама карыстаюцца прывілеямі і імунітэтамі, якія неабходны для самастойнага выканання імі сваіх функцый, звязаных з дзейнасцю Арганізацыі.
3. Генеральная Асамблея можа рабіць рэкамендацыі для вызначэння дэталей прымянення пунктаў 1 і 2 гэтага артыкула, а таксама можа прапанаваць Членам Арганізацыі канвенцыі для гэтай мэты.