ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 




2010 - Міжнародны год біяразнастайнасьці







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)

САКРАТАРЫЯТ

Артыкул 97
Сакратарыят складаецца з Генеральнага Сакратара і такога персаналу, які можа спатрэбіцца для Арганізацыі. Генеральны Сакратар прызначаецца Генеральнай Асамблеяй па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Генеральны Сакратар з'яўляецца галоўнай адміністрацыйнай службовай асобай Арганізацыі.

Артыкул 98
Генеральны Сакратар дзейнічае ў гэтай якасці на ўсіх пасяджэннях Генеральнай Асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета і Савета па Апецы і выконвае такія іншыя функцыі, якія ўскладаюцца на яго гэтымі органамі. Генеральны Сакратар падае Генеральнай Асамблеі штогоднюю справаздачу аб рабоце Арганізацыі.

Артыкул 99
Генеральны Сакратар мае права даводзіць да ведама Савета Бяспекі аб любых пытаннях, якія, на яго думку, могуць пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі.

Артыкул 100
1. Пры выкананні сваіх абавязкаў Генеральны Сакратар і персанал Сакратарыята не павінны запытваць або атрымліваць указанняў ад якога б там ні было ўрада ці ўлады, пабочнай для Арганізацыі. Яны павінны ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія маглі б адбіцца на іх становішчы, як міжнародных службовых асоб, адказных толькі перад Арганізацыяй.

2. Кожны Член Арганізацыі абавязваецца паважаць строга міжнародны характар абавязкаў Генеральнага Сакратара і персаналу Сакратарыята і не спрабаваць рабіць на іх уплыву пры выкананні імі сваіх абавязкаў.

Артыкул 101
1. Персанал Сакратарыята прызначаецца Генеральным Сакратаром, згодна з правіламі, якія ўстанаўліваюцца Генеральнай Асамблеяй.

2. Належны персанал вылучаецца для пастаяннай работы ў Эканамічны і Сацыяльны Савет, у Савет па Апецы і, па меры патрэбы, у іншыя органы Арганізацыі. Гэты персанал складае частку Сакратарыята.

3. Пры прыёме на службу і вызначэнні ўмоў службы трэба кіравацца, галоўным чынам, неабходнасцю забяспечыць высокі ўзровень працаздольнасці, кампетэнтнасці і добрасумленнасці. Належную ўвагу трэба аддаваць важнасці падбору персаналу на як мага больш шырокай геаграфічнай аснове.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"