ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН
Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў
 |
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96) |
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
МІЖНАРОДНЫ СУД
Артыкул 92
Міжнародны Суд з'яўляецца галоўным судовым органам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён дзейнічае ў адпаведнасці з прыкладаемым Статутам, які заснаваны на Статуце Пастаяннай Палаты Міжнароднага Правасуддзя і ўтварае неад'емную частку Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Артыкул 93
1. Усе Члены Арганізацыі з'яўляюцца іpsо facto ўдзельнікамі Статута Міжнароднага Суда.
2. Дзяржава, якая не з'яўляецца Членам Арганізацыі, можа стаць удзельнікам Статута Міжнароднага Суда, на ўмовах, якія вызначаюцца, у кожным асобным выпадку, Генеральнай Асамблеяй па рэкамендацыі Савета Бяспекі.
Артыкул 94
1. Кожны Член Арганізацыі абавязуецца выканаць рашэнне Міжнароднага Суда па той справе, у якой ён з'яўляецца стараной.
2. У выпадку, калі якая-небудзь старана ў справе не выканае абавязацельства, ускладзенага на яе рашэннем Суда, другая старана можа звярнуцца ў Савет Бяспекі, які можа, калі прызнае гэта неабходным, зрабіць рэкамендацыі або рашыць аб прыняцці мер для прывядзення рашэння ў выкананне.
Артыкул 95
Гэты Статут ні ў якім разе не перашкаджае Членам Арганізацыі даручаць вырашэнне сваіх рознагалоссяў іншым судам, у выніку ўжо існуючых пагадненняў або такіх, якія могуць быць заключаны ў будучым.
Артыкул 96
1. Генеральная Асамблея або Савет Бяс-пекі могуць запытваць ад Міжнароднага Суда кансультацыйныя заключэнні па любому юрыдычнаму пытанню.
2. Іншыя органы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і спецыялізаваныя ўстановы, якім Генеральная Асамблея можа даць у любы час дазвол на гэта, таксама могуць запытваць кансультацыйныя заключэнні Суда па юрыдычных пытаннях, што ўзнікаюць у межах іх круга дзейнасці.
|