ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 

Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)

САВЕТ ПА АПЕЦЫ

Склад

Артыкул 86
1. Савет па Апецы складаецца з наступных Членаў Арганізацыі Аб'яднаных На-цый:

а) тых Членаў Арганізацыі, якія кіруюць тэрыторыямі пад апекай;

б) тых Членаў Арганізацыі, пайменава-ных у артыкуле 23, якія не кіруюць тэрыторыямі пад апекай;

в) такой, колькасці іншых Членаў Арганізацыі, выбраных Генеральнай Асамблеяй на трохгадовы тэрмін, якая можа стаць неабходнай для забеспячэння таго, каб агульная колькасць членаў Савета па Апецы размяркоўвалася пароўну паміж Членамі Арганізацыі, якія кіруюць і не кіруюць тэрыторыямі пад апекай.

2. Кожны член Савета па Апецы прызначыць адну асабліва кваліфікаваную асобу, якая будзе яго прадстаўніком у Савеце па Апецы.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 87
Генеральная Асамблея і Савет па Апецы, які знаходзіцца пад яе кіраўніцтвам, пры выкананні сваіх функцый, упаўнаважваюцца:

а) разглядаць справаздачы, што падаюцца кіруючай уладай;

б) прымаць петыцыі і разглядаць іх, кансультуючыся з кіруючай уладай;

в) наладжваць перыядычныя наведанні адпаведных тэрыторый пад апекай, ва ўзгодненыя з кіруючай уладай тэрміны, і

г) рабіць адзначаныя і іншыя дзеянні ў адпаведнасці з умовамі пагадненняў аб апецы.

Артыкул 88
Савет па Апецы распрацоўвае анкету адносна палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу насельніцтва кожнай тэрыторыі пад апекай, а таксама яго прагрэсу ў галіне адукацыі, а кіруючая ўлада кожнай тэрыторыі пад апекай, якая ўваходзіць у кампетэнцыю Генеральнай Асамблеі, падае апошняй штогоднія даклады на аснове гэтай анкеты.

Галасаванне

Артыкул 89
1. Кожны член Савета па Апецы мае адзін голас.

2. Рашэнні Савета па Апецы прымаюцца болышасцю галасоў членаў Савета, якія прысутнічаюць і ўдзельнічаюць у галасаванні.

Працэдура

Артыкул 90
1. Савет па Апецы прымае свае ўласныя правілы працэдуры, уключаючы парадак абрання свайго Старшыні.

2. Пасяджэнні Савета па Апецы склікаюцца па меры патрэбы ў адпаведнасці з яго правіламі працэдуры, якія павінны прадугледжваць скліканне пасяджэнняў па патрабаванню большасці членаў Савета.

Артыкул 91
Савет па Апецы карыстаецца ў адпаведных выпадках дапамогай Эканамічнага і Сацыяльнага Савета і спецыялізаваных устаноў у адносінах да пытанняў, у якіх яны адпаведна зацікаўлены.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"