ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН
Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў
 |
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85) |
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
МІЖНАРОДНАЯ СІСТЭМА АПЕКІ
Артыкул 75
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый стварае пад сваім кіраўніцтвам міжнародную сістэму апекі для кіравання тымі тэрыторыямі, якія могуць быць уключаны ў яе далейшымі індывідуальнымі пагадненнямі 1 для назірання за гэтымі тэрыторыямі. Гэтыя тэрыторыі называюцца далей "тэрыторыі пад апекай".
Артыкул 76
Асноўныя задачы сістэмы апекі, у адпаведнасці з Мэтамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, выкладзенымі ў артыкуле 1 гэтага Статута, заключаюцца ў тым, каб:
а) умацоўваць міжнародны мір і бяспеку;
б) садзейнічаць палітычнаму, эканаміч-наму і сацыяльнаму прагрэсу насельніцтва тэрыторый пад апекай, яго прагрэсу ў галіне адукацыі і яго прагрэсіўнаму развіццю ў напрамку да самакіравання або незалежнасці, як гэта можа аказацца падыходзячым для спецыфічных умоў кожнай тэрыторыі і яе народаў і маючых на ўвазе свабодна выказанае жаданне гэтых народаў, і як гэта можа быць прадугледжана ўмовамі кожнага пагаднення аб апецы;
в) падтрымліваць павагу правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі, і падтрымліваць прызнанне ўзаемазалежнасці народаў свету;
г) забяспечваць роўныя адносіны да Членаў Арганізацыі і іх грамадзян у галіне сацыяльнай, эканамічнай і гандлёвай, а таксама роўныя адносіны да іх у здзяйсненні правасуддзя без шкоды для дасягнення вышэйадзначаных задач і пры ўмове захавання палажэнняў артыкула 80.
Артыкул 77
1. Сістэма апекі пашыраецца на такія тэрыторыі з ніжэйпералічаных катэгорый, якія могуць быць уключаны ў яе пагадненнямі аб апецы:
а) тэрыторыі, якія цяпер знаходзяцца пад мандатам;
б) тэрыторыі, якія могуць быць адабраны ад варожых дзяржаў у выніку Другой Сусветнай Вайны, і
в) тэрыторыі, добраахвотна ўключаныя ў сістэму апекі дзяржавамі, адказнымі за іх кіраванне.
2. Пытанне аб тым, якія з тэрыторый вышэйпералічаных катэгорый павінны быць уключаны ў сістэму апекі і на якіх умовах, будзе прадметам наступнага пагаднення.
Артыкул 78
Сістэма апекі не пашыраецца на краіны, што сталі Членамі Арганізацыі, адносіны паміж якімі павінны грунтавацца на павазе прынцыпу суверэннай роўнасці.
Артыкул 79
Умовы апекі для кожнай тэрыторыі, якая падлягае ўключэнню ў сістэму апекі, у тым ліку ўсе змяненні і папраўкі, вызначаюцца пагадненнямі непасрэдна зацікаўленых дзяржаў, уключаючы краіны-мандатарыі, у тым выпадку, калі тэрыторыі знаходзяцца пад мандатам аднаго з Членаў Арганізацыі, і зацвярджаюцца, як прадугледжана ў артыкулах 83 і 85.
Артыкул 80
1. За выключэннем выпадкаў, якія могуць быць узгоднены ў індывідуальных пагадненнях аб апецы, заключаных згодна з артыкуламі 77, 79 і 81, якія ўключаюць кожную тэрыторыю ў сістэму апекі, і аж да заключэння такіх пагадненняў, нішто ў гэтым Раздзеле не павінна тлумачыцца, як змяненне якім-небудзь чынам якіх бы там ні было правоў любых дзяржаў або любых народаў ці ўмоў існуючых міжнародных пaгадненняў, удзельнікамі якіх могуць быць адпаведна Члены Арганізацыі.
2. Пункт 1 гэтага артыкула не павінен тлумачыцца як пункт, які дае падставы для затрымкі або адтэрміноўкі перагавораў і заключэння пагадненняў аб уключэнні падмандатных і іншых тэрыторый у сістэму апекі, як гэта прадугледжана ў артыкуле 77.
Артыкул 81
Пагадненне аб апецы ў кожным выпадку павінна ўключаць умовы, на якіх будзе кіравацца тэрыторыя пад апекай, а таксама вызначаць уладу, якая будзе ажыццяўляць кіраванне тэрыторыяй пад апекай. Такая ўлада, якая называецца далей кіруючай уладай, можа прадстаўляць сабой адну або болыш дзяржаў або Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, як такую.
Артыкул 82
У любым пагадненні аб апецы можа вы-значацца стратэгічны раён ці раёны, што могуць уключаць частку або ўсю тэрыторыю пад апекай, на якую пашыраецца пагадненне, без шкоды для якога б там ні было асобага пагаднення ці пагадненняў, заключаных на падставе артыкула 43.
Артыкул 83
1. Усе функцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якія датычаць стратэгічных раёнаў, уключаючы зацвярджэнне ўмоў пагадненняў аб апецы і іх змяненняў або паправак да іх, ажыццяўляюцца Саветам Бяспекі.
2. Асноўныя мэты, выкладзеныя ў артыкуле 76, адносяцца да народа кожнага са стратэгічных раёнаў.
3. Савет Бяспекі, захоўваючы ўмовы пагадненняў аб апецы і без шкоды для патрабаванняў бяспекі, карыстаецца дапамогай Савета па Апецы для выканання тых функцый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у адпаведнасці з сістэмай апекі, якія адносяцца да палітычных, эканамічных і сацыльных пытанняў, а таксама да пытанняў у галіне адукацыі ў стратэгічных раёнах.
Артыкул 84
Абавязкам кіруючай улады з'яўляецца забеспячэнне таго, каб тэрыторыя пад апекай адыгрывала сваю ролю ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі. 3 гэтай мэтай кіруючая ўлада ўпаўнаважваецца выкарыстаць добраахвотныя ўзброеныя сілы, сродкі абслугоўвання і дапамогу тэрыторыі пад апекай пры выкананні абавязацельстваў, прынятых у гэтых адносінах кіруючай уладай перад Саветам Бяспекі, а таксама і для мясцовай абароны і падтрымання закону і парадку ў межах тэрыторыі пад апекай.
Артыкул 85
1. Функцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у адносінах пагадненняў аб апецы для ўсіх раёнаў, не аднесеных да ліку стратэгічных, уключаючы зацвярджэнне ўмоў пагадненняў аб апецы і іх змяненняў або паправак да іх, ажыццяўляюцца Генеральнай Асамблеяй.
2. Савет па Апецы, які дзейнічае пад кіраўніцтвам Генеральнай Асамблеі, дапамагае Генеральнай Асамблеі выконваць гэтыя функцыі.
|