ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 




Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)

Артыкул 73
Члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якія нясуць або прымаюць на сябе адказнасць за кіраванне тэрыторыямі, народы якіх не дасягнулі яшчэ поўнага самакіравання, прызнаюць той прынцып, што інта-рэсы насельніцтва гэтых тэрыторый з'яўляюцца першаступеннымі і, як свяшчэнны абавязак, прымаюць абавязацельства максімальна садзейнічаць дабрабыту насельніцтва гэтых тэрыторый у рамках сістэмы міжнароднага міру і бяспекі, устаноўленай гэтым Статутам, і з гэтай мэтай:

а) забяспечваць, захоўваючы належную павагу да культуры ўказаных народаў, іх палітычны, эканамічны і сацыяльны прагрэс, прагрэс у галіне адукацыі, справядлівае абыходжанне з імі і абарону іх ад злоўжыванняў;

б) развіваць самакіраванне, улічваць належным чынам палітычныя імкненні гэтых народаў і дапамагаць ім у прагрэсіўным развіцці іх свабодных палітычных інстытутаў у адпаведнасці са спецыфічнымі акалічнасцямі, уласцівымі кожнай тэрыторыі і яе народам, і з іх рознымі ступенямі развiцця;

в) умацоўваць міжнародны мір і бяспеку;

г) садзейнічаць развіццю стваральных мерапрыемстваў, заахвочваць даследаванні і супрацоўнічаць адзін з другім і, дзе і калі гэта дарэчы, са спецыялізаванымі міжнароднымі арганізацыямі дзеля практычнага дасягнення выкладзеных у гэтым артыкуле сацыяльных, эканамічных і навуковых мэт, і

д) перадаваць рэгулярна Генеральнаму Сакратару для інфармацыі і, з такім абмежаваннем, якое можа спатрэбіцца па меркаваннях бяспекі і канстытуцыйнага парадку, статыстычную і іншую інфармацыю спецыяльнага характару, якая адносіцца да эканамічных і сацыяльных умоў, а таксама ўмоў утварэння на тэрыторыях, за якія яны адпаведна нясуць адказнасць, апрача тых тэрыторый, на якія пашыраецца дзеянне Раздзелаў XII і XIII.

Артыкул 74
Члены Арганізацыі таксама згаджаюцца, што іх палітыка ў адносінах тэрыторый, на якія пашыраецца дзеянне гэтага Раздзела, павінна быць заснавана не менш, чым у адносінах іх метраполій, на агульным прынцыпе добрасуседства, з належным улікам інтарэсаў і дабрабыту астатняга свету ў справах сацыяльных, эканамічных і гандлю.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"