ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 




Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)

ЭКАНАМІЧНЫ I САЦЫЯЛЬНЫ САВЕТ

Склад

Артыкул 61
1. Эканамічны і Сацыяльны Савет складаецца з пяцідзесяці чатырох Членаў Арганізацыі, якія выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй.

2. З захаваннем палажэнняў, выкладзеных у пункце 3, васемнаццаць членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета выбіраюцца штогод тэрмінам на тры гады. Член Савета, які выбывае, можа быць перавыбран неадкладна.

3. Пры першых выбарах пасля павелічэння колькасці членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета з дваццаці сямі да пяцідзесяці чатырох, у дадатак да членаў, якія выбіраюцца замест дзесяці членаў, тэрмін паўнамоцтваў якіх канчаецца ў канцы дадзенага года, выбіраюцца дваццаць сем дадатковых членаў. Тэрмін паўнамоцтваў дзевяці з дваццаці сямі дадатковых членаў, выбраных такім чынам, канчаецца ў канцы першага года, а тэрмін паўнамоцтваў дзевяці другіх членаў - у канцы другога года, у адпаведнасці з пастановай Генеральнай Асамблеі.

4. Кожны член Эканамічнага і Сацыяльнага Савета мае аднаго прадстаўніка.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 62
1. Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца ўжываць даследаванні і складаць даклады па міжнародных пытаннях у галіне эканамічнай, сацыяльнай, культуры, адукацыі, аховы здароўя і падобных пытаннях, або схіляць да гэтага іншых, а таксама рабіць па любому з гэтых пытанняў рэкамендацыі Генеральнай Асамблеі, Членам Арганізацыі і зацікаўленым спецыялізаваным установам.

2. Савет упаўнаважваецца рабіць рэкамендацыі з мэтай заахвочвання павагі і захавання правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх.

3. Савет упаўнаважваецца падрыхтоўваць для прадстаўлення Генеральнай Асамблеі праекты канвенцый па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

4. Савет упаўнаважваецца склікаць., у адпаведнасці з правіламі, прадпісанымі Арганізацыяй, міжнародныя канферэнцыі па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Артыкул 63
1. Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца ўваходзіць з любой з устаноў, указаных у артыкуле 57, у пагадненні, што вызначаюць умовы, на якіх адпаведныя ўстановы будуць пастаўлены ў сувязь з Арганізацыяй. Такія пагадненні падлягаюць зацвярджэнню Генеральнай Асамблеі.

2. Савет упаўнаважваецца ўзгадняць дзейнасць спецыялізаваных устаноў пры дапамозе кансультацый з імі і рэкамендацый такім установам і пры дапамозе рэкамендацый Генеральнай Асамблеі і Членам Арганізацыі.

Артыкул 64
1. Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца прымаць адпаведныя меры для атрымання ад спецыялізаваных устаноў рэгулярных дакладаў. Савет упаўнаважваецца заключаць пагадненні з Членамі Арганізацыі і са спецыялізаванымі ўстановамі з мэтай атрымання ад іх дакладаў аб мерах, прынятых імі з мэтай выканання яго ўласных рэкамендацый і рэкамендацый Генеральнай Асамблеі па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

2. Савет упаўнаважваецца паведамляць Генеральнай Асамблеі свае заўвагі па гэтых дакладах.

Артыкул 65
Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца даваць Савету Бяспекі інфармацыю і, па прапанове Савета Бяспекі, абавязан яму дапамагаць.

Артыкул 66
1. Эканамічны і Сацыяльны Савет ажыццяўляе такія функцыі якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у сувязі з выкананнем рэкамендацый Генеральнай Асамблеі.

2. Савет, з ухвалення Генеральнай Асамблеі, упаўнаважваецца выконваць работы па просьбе Членаў Арганізацыі і па просьбе спецыялізаваных устаноў.

3. Савет павінен выконваць такія іншыя функцыі, якія пералічаны ў друтіх частках гэтага Статута, або якія могуць быць ускладзены на яго Генеральнай Асамблеяй.

Галасаванне

Артыкул 67
1. Кожны член Эканамічнага і Сацыяльнага Савета мае адзін голас.

2. Рашэнні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета прымаюцца большасцю галасоў членаў Савета, якія прысутнічаюць і ўдзельнічаюць у галасаванні.

Працэдура

Артыкул 68
Эканамічны і Сацыяльны Савет стварае камісіі ў эканамічнай і сацыяльнай галіне і па падтрыманні правоў чалавека, а таксама такія іншыя камісіі, якія могуць спатрэбіцца для выканання яго функцый.

Артыкул 69
Эканамічны і Сацыяльны Савет запрашае любога Члена Арганізацыі ўдзельнічаць без права голасу ў абмеркаванні ім любога пытання, якое мае асобую цікавасць для данага Члена Арганізацыі.

Артыкул 70
Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца праводзіць мерапрыемствы для ўдзелу, без права голасу, прадстаўнікоў спецыялізаваных устаноў у абмеркаванні пытанняў у Савеце або ў створаных ім камісіях, а таксама для ўдзелу прадстаўнікоў Савета ў абмеркаванні пытанняў у спецыялізаваных установах.

Артыкул 71
Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца праводзіць належныя мерапрыемствы для кансультацыі з неўрадавымі арганізацыямі, зацікаўленымі ў пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Такія мерапрыемствы могуць быць умоўлены з міжнароднымі арганізацыямі, а ў выпадку патрэбы, з нацыянальнымі арганізацыямі пасля кансультацыі з зацікаўленым Членам Арганізацыі.

Артыкул 72
1. Эканамічны і Сацыяльны Савет устанаўлівае свае ўласныя правілы працэдуры, уключаючы парадак абрання свайго Старшыні.

2. Эканамічны і Сацыяльны Савет склікаецца, па меры патрэбы, у адпаведнасці са сваімі правіламі, якія павінны ўключаць палажэнні аб скліканні пасяджэнняў па патрабаванню большасці яго членаў.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"