ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 

Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Прыамбула

МЫ, НАРОДЫ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ,

поўныя рашучасці пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны, якая двойчы ў нашым жыцці прынесла чалавецтву невыказнае гора,

і зноў умацаваць веру ў асноўныя правы чалавека, у годнасць і вартасць чалавечай асобы, у раўнапраўе мужчын і жанчын і ў роўнасць правоў вялікіх і малых нацый,

і стварыць умовы, пры якіх могуць захоўвацца справядлівасць і павага да абавязацельстваў, што вынікаюць з дагавораў і іншых крыніц міжнароднага права,

і садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай свабодзе,

i з гэтай мэтай

праяўляць цярпімасць і жыць разам, у міры адзін з другім, як добрыя суседзі,

і аб'яднаць нашы сілы для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі,

і забяспечыць прыняццем прынцыпаў і ўстанаўленнем метадаў, каб узброеныя сілы прымяняліся не інакш, як у агульных інтарэсах,

і выкарыстаць міжнародны апарат для садзейнічання эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу ўсіх народаў,

вырашылi аб'яднаць нашы намаганнi для дасягнення гэтых мэт.

Згодна з гэтым нашы адпаведныя ўрады праз сваіх прадстаўнікоў, якія сабраліся ў горадзе Сан-Францыска і прад'явілі свае паўнамоцтвы, знойдзеныя ў належнай форме, згадзіліся прыняць гэты Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і гэтым засноўваюць міжнародную арганізацыю пад назвай "Аб'яднаныя Нацыі".

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"