ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь


  Гiсторыя
  Дзяржава
  Эканомiка
  Насельнiцтва
  Культура
  Членства у мiжнародных арганiзацыях

Дакументы

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 

Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Пра Беларусь > Дзяржава

Дзяржава

Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, якая валодае верхавенствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку. Тэрыторыя Беларусі адзіная і неадчужальная.

Сімваламі Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Сталіца рэспублікі - горад Мінск.

 

Дзяржаўнымі языкамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь здзяйсняецца на аснове раздзялення яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца галавой дзяржавы. Ён абіраецца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамі Рэспублікі Беларусь.

Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь - прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады. Парламент складаецца з дзвюх палатаў - Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Урад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання, які здзяйсняе выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту і адказны перад Парламентам.

Судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам і здзяйсняецца агульнымі, гаспадарчымі і іншымі судамі, прадугледжанымі законамі Рэспублікі Беларусь. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве здзяйсняе Канстытуцыйны Суд. Канстытуцыйны Суд дае заключэнні аб канстытуцыйнасці нарматыўных актаў па прапанове Прэзідэнта, Нацыянальнага Схода, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыей Рэспублікі Беларусь замацаваны прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшай мэтай дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь устанаўлівае адказнасць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, а таксама адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забеспячэнне ў старэчым узросце, у выпадку хваробы, інваліднасці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў.

Адна з асноў ажыццяўлення дэмакратыі ў рэспубліцы - разнастайнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронены стварэнне і дзейнасць палітычных партыяў, а таксама іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу або вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства. У сваёй знешняй палітыцы Беларусь зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы ці пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы і з іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь ставіць сабе за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву - нейтральнай.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца часткай сусветнай супольнасці. Яна прызнае Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, Статут ААН, міжнародныя пакты аб грамадзянскіх і палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных правах, удзельнічае ў дамовах у рамках ААН, АБСЕ, у шматлікіх міжнародных канвенцыях.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карыстаюцца правамі і свабодамі і выконваюць абавязкі на роўных з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй, законамі і міжнароднымі дамовамі.

У адпаведнасці з канстытуцыйнай нормай, Рэспубліка Беларусь можа даваць права прыстанішча асобам, якія праследуюцца ў іншых дзяржавах за палітычныя, рэлігійныя перакананні ці за нацыянальную прыналежнасць.

Канстытуцыя Беларусі абвяшчае, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"