ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь


  Гiсторыя
  Дзяржава
  Эканомiка
  Насельнiцтва
  Культура
  Членства у мiжнародных арганiзацыях

Дакументы

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 

Национальный отчет о развитии человека Беларуси за 2004-2005 годы







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Пра Беларусь

Пра Беларусь

Рэспубліка Беларусь (Беларусь) размешчана ва ўсходняй частцы Еўропы. На Захадзе з ёй мяжуе Польшча, на паўночным захадзе - Літва, на поўначы - Латвія, на паўночным усходзе і ўсходзе - Расія, на поўдні - Украіна. Беларусь складаецца з шасці абласцей: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Сталіца Беларусі - горад Мінск, які з'яўляецца найбуйнейшым палітычным, эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэспублікі. Насельніцтва Мінска - 1 мільён 729 тысяч чалавек.

Тэрыторыя Беларусі складае 207,6 тыс. кв. км. Працягласць з захаду на ўсход - 650 км, з поўначы на поўдзень - 560 км. Паводле памеру тэрыторыі Беларусь большая, чым, напрыклад, Бельгія, Партугалія, Нідэрланды, Чэхія, Грэцыя, Аўстрыя.

Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2000 года склала 10 мільёнаў 18 тысяч чалавек. Гэта ў 2 разы больш, чым, напрыклад, у Фінляндыі ці Даніі.

На тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш чым 100 нацыянальнасцяў. Большасць насельніцтва - прадстаўнікі карэннай беларускай нацыі, яны складаюць больш за ? ўсяго насельніцтва. Акрамя беларусаў, у рэспубліцы жыве значная колькасць рускіх, палякаў, украінцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Клімат Беларусі - умерана-кантынентальны, з мяккай і вільготнай зімой, цёплым летам, сырой восенню. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -4°С да -8°С, ліпеня ад +17°С да +19°С. Кліматычныя ўмовы спрыяльныя для вырошчвання асноўных зерневых культур, гародніны, пладовых дрэваў і кустоў і асабліва для культывацыі бульбы і льну.

Рэльеф Беларусі пераважна раўнінна-пагоркавы. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора - 160 м. 45% тэрыторыі займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 36% - лясы. У Беларусі больш за 20 тысяч рэчак і ручаёў і прыблізна 11 тысяч азёраў. Самае вялікае возера - Нарач (прыблізна 80 кв. км.)

Раслінны свет.
Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70% тэрыторыі рэспублікі. Колькасць відаў раслін сягае 12-ці тысяч. У лясах Беларусі растуць у асноўным каштоўныя пароды дрэў: сасна, елка, дуб, бяроза, асіна, вольха. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай.

Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку 73 віды млекакормячых, 290 відаў птушак, прыблізна 60 відаў рыб) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава- паляўнічыя віды жывёл - лісіца, куніца, заяц, выдра, тхор, гарнастай, а таксама лось і дзік. Больш за 180 відаў жывёл ахоўваецца дзяржавай.

Ахова прыроды. Заканадаўства Беларусі вызначае асноўныя кірункі палітыкі краіны ў галіне экалогіі і аховы прыроды (законы "Аб ахове навакольнага асяроддзя", "Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету" і іншыя). Беларусь далучылася да канвенцыі аб біяразнастайнасці, згодна з якой краіна абавязалася стварыць сістэму ахоўваемых раёнаў і актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні пытання аб захаванні біялагічнай разнастайнасці.
Цяпер у Беларусі ёсць 3 Нацыянальныя паркі: "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры" і "Нарачанскі".

Карысныя выкапні. У Беларусі разведана больш за 4 тысячы радовішчаў і залежаў карысных выкапняў, прыблізна 30 відаў мінеральнай сыравіны.
Асаблівае месца сярод іх займаюць калійныя солі, паводле прамысловых запасаў якіх краіна займае адно з першых месцаў у Еўропе. Запасы каменнай солі практычна невычарпальныя.
Беларусь багатая на нярудныя карысныя выкапні (граніты, даламіты, вапнякі, крэйду, гліны, суглінкі, пясчана-гравійныя матэрыялы). Шырока распаўсюджаны залежы торфу. На тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца больш за 60 тысяч крыніцаў мінеральных водаў.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"