Агенства ААН:

Міжнародны валютны фонд (МВФ) садзейнічае міжнароднай фінансавай стабільнасці і супрацоўніцтву ў валютна-фінансавай сферы. Ён таксама імкнецца спрыяць міжнароднаму гандлю, высокай занятасці і ўстойліваму эканамічнаму росту, а таксама скарачэнню беднасці ва ўсім свеце.

МВФ кіруецца 189 дзяржавамі-чальцамі арганізацыі і падсправаздачны ім.

Абавязкі МВФ. Асноўная задача МВФ заключаецца ў забеспячэнні стабільнасці міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы, сістэмы абменных курсаў і міжнародных разлікаў, якая дазваляе краінам (і іх грамадзянам) весці аперацыі адзін з адным.