ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны


  у Беларусi
  у свеце
  Падпiска

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 




2010 - Міжнародны год біяразнастайнасьці







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


 
 Навiны ААН у Беларусi 
У Гомелі пачаў працаваць Цэнтар кансультацыйнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу
19 жнiўня 2010 | ПРААН
Учора ў Гомелі адчыніўся "Цэнтар экспэртна-кансультацыйнай падтрымкі па пытаньнях малога і сярэдняга бізнэсу", створаны ў рамках сумеснай ініцыятывы ЭЗ/ПРААН "Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Цэнтар дзейнічае на базе ЦПП ТАА "Бізнэсцэнтар". На працягу першых трох месяцаў тут будуць праводзіцца бясплатныя кансультацыі мясцовага насельніцтва па пытаньнях малога і сярэдняга бізнэсу.
"Фэст кветак" сабраў сяброў
16 жнiўня 2010 | ПРААН
Учора ў паселішчы Жалудок Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласьці адбылася ўнікальная для беларускай глыбінкі падзея - "Фэст кветак", які стаў часткай Мясцовага парадку дня-21 - стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця паселішча, распрацаванай і рэалізоўванай мясцовымі ўладамі ў цесным супрацоўніцтве з жыхарамі Жалудка. Побач з 72 іншымі ініцыятывамі у сфэры ўстойлівага разьвіцьця на мясцовым узроўні па ўсёй Беларусі, фэст атрымаў фінансавую і кансультацыйную дапамогу з боку сумеснага праекта ЭЗ/ПРААН "Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні".
Беларускія ВНУ і ПРААН абвяшчаюць чарговы конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай
22 лiпеня 2010 | ПРААН
Пра пачатак чарговага конкурсу стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай абвесьцілі сёньня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ) і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (БДАМ). Мэтавыя стыпэндыі – сумесная ініцыятыва Фонду Марыі Шарапавай і Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН), зь якой тэнісістка супрацоўнічае ў якасьці Пасла добрай волі, – дапамогуць фінансава падтрымаць таленавітых маладых людзей з раёнаў Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы адзначаны прэм'ерным паказам фільма "Няскораны"
20 лiпеня 2010
У лістападзе 2009 года Генэральная Асамблея ААН абвесьціла 18 ліпеня Міжнародным днём Нэльсана Мандэлы ў знак прызнаньня ўнёску былога прэзыдэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і волі.
27 новых крыніцаў чыстай вады створаныя пры дапамозе праекту ЭЗ/ПРААН
15 лiпеня 2010 | ПРААН
27 студняў у пяці паселішчах Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці былі адрамантаваныя і добраўпарадкаваныя ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Студні былі абраныя па прынцыпе нездавальняльнага стану (заільваньне, адкладаньне паводкавых наносаў, адсутнасьць падстрэшкаў), а таксама з улікам пражываньня навокал людзей пэнсыйнага веку.

Iншыя навiны / Падпiска

 Навiны ААН у cвеце 
"Акадэмічны ўплыў" - новая глябальная ініцыятыва ААН
06 жнiўня 2010
Акадэмічны ўплыў – гэта глябальная ініцыятыва, якая аб'ядноўвае інстытуты вышэйшай адукацыі з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў у мэтах актыўнай падтрымкі дзесяці сусьветна прызнаных прынцыпаў, якія датычацца правоў чалавека, пісьменнасьці, устойлівага разьвіцьця і разьвязаньня канфліктаў. Праграма “Акадэмічны ўплыў” таксама заклікае кожны з каледжаў або ўнівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у ёй, актыўна дэманстраваць падтрымку гэтых прынцыпаў.
Конкурс ЮНЭП: пачалася падача заявак на атрыманьне Прэміі Сасакавы
02 жнiўня 2010
Найробі – 29 ліпеня Праграма ААН па навакольным асяродзьдзі (ЮНЭП) сумесна з Фондам Ніпон (Nippon Foundation) афіцыйна абвесьцілі аб пачатку конкурса на Прэмію Сасакавы – 2011 за самы інавацыйны экалягічны праект у разьвіваных краінах сьвету. Пераможца атрымае 200 тысяч даляраў ЗША гатоўкай.
Штогод Прэмія Сасакавы ўручаецца ЮНЭП грамадзкай арганізацыі, якая зрабіла, на думку журы, выбітны ўнёсак у ахову і ашчаднае кіраваньне навакольным асяродзьдзем дый спрыяла сацыяльнаму разьвіцьцю. Тэма конкурса сёлета - "Лясы для людзей, лясы для "зялёнага" роста". 
У ААН прынятае рашэньне аб стварэньні новай гендэрнай структуры
06 лiпеня 2010
Сёньня дэлегаты 64-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ўхвалілі рэзалюцыю аб зладжанасьці ў сыстэме ААН. Яна, між іншага, прадугледжвае стварэньне адзінай структуры ААН па пытаньнях гендэрнай роўнасьці і пашырэньня магчымасьцяў жанчын. Генэральны сакратар Пан Гі Мун ужо назваў гэтае рашэньне гістарычным, заявіўшы, што яно павінна прывесьці да паскарэньня прагрэсу на шляху да забесьпячэньня роўнасьці полаў.
Комплексны Даклад па выкананьні мэтаў разьвіцьця за 2010 год вызначыў задачы для верасьнёвага саміта ААН
24 чэрвеня 2010
Нягледзячы на беспрацоўе і падзеньне заробкаў ва ўсім сьвеце з прычыны сусьветнага эканамічнага крызыса, задача па скарачэньні ўдвая долі насельніцтва, якое жыве ў скрайняй галечы, да 2015 году, пастаўленая ў рамках Мэтаў разьвіцьця Дэклярацыі тысячагоддзя (МРДТ), будзе выкананая. Аб гэтым было паведамлена сёньня ў штогадовым дакладзе ААН аб выкананьні МРДТ. У дакладзе падкрэсьліваецца шэраг пасьпяховых момантаў, аднак адзначаецца і тое, што чалавецтву не атрымалася дамагчыся дастатковага прагрэсу па шэрагу мэтаў.
Iншыя навiны / Падпiска
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Last update: 19.08.2010
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"